Гісторык пра суды над памерлымі: “Ніхто не кажа пра злачынствы камуністаў”
Камуністы ў Беларусі / Еўрарадыё
“Гэта спроба рабіць хоць што-небудзь, што б не патрабавала рэальных дзеянняў, але можна было б адсправаздачыцца”. Так пракаментаваў Еўрарадыё гісторык Цімафей Акудовіч навіну пра тое, што ў Беларусі сёлета пачнуць судзіць памерлых — датычных да генацыду беларускага народу падчас Другой Сусветнай вайны.
“Калі мы кажам пра сярэдзіну 20 стагоддзя, то звычайна ў дзяржаўным дыскурсе так атрымліваецца, што ўсе кажуць пра злачынствы нацыстаў, але ніхто не кажа пра злачынствы камуністаў. Хаця нацызм быў асуджаны — быў працэс у Нюрнбергу і былі асобныя працэсы ў іншых гарадах, але вось над камунізмам ніякага працэсу не адбылося. І гэта была б найбольш актуальная тэма, але ад іх [беларускіх уладаў. — Еўрарадыё] наўрад ці можна чагосьці іншага чакаць”, — кажа Акудовіч.
Пра расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа падчас Другой сусветнай вайны і адказнасць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у чарговы раз выказаўся генпракурор Андрэй Швед: "Я думаю, у канцы гэтага года мы пачнем завочныя працэсы ў беларускіх судах у дачыненні да не толькі яшчэ жывых катаў, але і памерлых".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.