У Беларусі налічылі 45 тысяч сучасных рабоў

У Беларусі налічылі 45 тысяч сучасных рабоў

Беларусь у Міжнародным рэйтынгу сучаснага рабства знаходзіцца на 25-м месцы са 167 краін. Такую інфармацыю апублікаваў няўрадавы фонд Walk Free Foundation. Паводле яго дадзеных, у Беларусі ў сучасным рабстве знаходзяцца 44 600 чалавек. А пад патэнцыйнай пагрозай трапіць туды ў нашай краіне знаходзяцца амаль 35 чалавек са 100.

Да сучаснага рабства адносяцца ўсе формы гандлю людзьмі, прымусовай працы і прастытуцыі, гандлю органамі, закрытае ўтрыманне хатняй прыслугі, дзеці-жаўнеры і гвалтоўны шлюб, а таксама любыя ўзаемаадносіны, якія парушаюць фундаментальны прынцып роўнасці і агульнага права на свабоду і годнасць. Паводле дадзеных фонда, па ўсім свеце ў 2016 годзе ў сучасным рабстве знаходзіцца 45,8 млн чалавек.

У Беларусі налічылі 45 тысяч сучасных рабоў
Колькасць людзей, якія знаходзяцца ў сучасным рабстве па рэгіёнах. Выява: globalslaveryindex.org

Сярод нашых суседзяў найгоршая сітуацыя — у Расіі. Яна займае 16 месца. У ёй 1,04 млн чалавек (або 0,7%) жыве ў сучасным рабстве. Крыху горшая, чым у нас, сітуацыя ў Польшчы — 24 месца. Там 181,1 тысячы сучасных рабоў. Украіна дзеліць з намі 25 месца. Але сучасных рабоў там амаль у 5 разоў больш — 181,1 тыс. чалавек. Літва і Латвія знаходзяцца на 32 месцы. Там у сучасным рабстве 11,8 і 8 тысяч чалавек адпаведна.

Найбольшая доля людзей, якія знаходзяцца ў сучасным рабстве ў адносінах да свабоднага насельніцтва, зафіксаваная ў Паўночнай Карэі, Узбекістане, Камбоджы, Індыі і Катары. Найменшая — у Люксембургу, Ірландыі, Нарвегіі, Даніі, Швейцарыі, Аўстрыі, Швецыі, Бельгіі, ЗША і Канадзе, а таксама ў Аўстраліі і Новай Зеландыі.

Аўтары даследавання пішуць, што ў Паўночнай Карэі шырока распаўсюджаныя працоўныя лагеры, зняволеных з якіх у шэрагу выпадкаў адпраўляюць на заробкі ў іншыя краіны. Ва Узбекістане, у сваю чаргу, улады выкарыстоўваюць прымусовую працу грамадзян на зборы бавоўны.

У Беларусі налічылі 45 тысяч сучасных рабоў
Выява: globalslaveryindex.org

Абсалютным лідарам па колькасці сучасных рабоў з’яўляецца Індыя — на яе тэрыторыі знаходзіцца больш за 18 мільёнаў такіх чалавек.

58 адсоткаў усіх, хто знаходзіўся ў сучасным рабстве, прыпадае на пяць краін — Індыю, Кітай, Пакістан, Бангладэш і Узбекістан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі