Праваабаронцам вядомыя імёны 29 з 37 нядаўна вызваленых палітвязняў

Вязень, ілюстрацыйнае фота

Вязень, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Праваабаронцам вядомыя імёны 29 з 37 палітвязняў, якія выйшлі па памілаванні на гэтым тыдні.

Як піша "Вясна", мінімум пяцёра з іх былі асуджаныя за каментары і рэпосты ў сацсетках, чацвёра — за адпраўку ролікаў «экстрэмісцкім» каналам (у тым ліку, пра перасоўванне ваеннай тэхнікі), трое — за ахвяраванні, адзін — за мірныя сходы.

Сярод вызваленых, напрыклад, маці чатырох дзяцей Кацярына Джыг. Адзін з іх непаўналетні, а старэйшая дачка мае інваліднасць другой групы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі