У Беларусі памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў

У Беларусі за месяц памілавалі амаль сотню палітвязняў

У Беларусі за месяц памілавалі амаль сотню палітвязняў / shutterstock / Fanni_2021

У Беларусі памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў. Сярод іх ёсць шэсць жанчын. Некаторыя з памілаваных маюць хранічныя захворванні, з'яўляюцца інвалідамі, пенсіянерамі.

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі традыцыйна называе памілаванне "жэстам гуманізму з боку дзяржавы", прымеркаваным да Дня народнага адзінства. Палітвязняў яна называе "асуджанымі за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці".

Пра папярэдняе памілаванне палітвязняў (30 чалавек) стала вядома 4 верасня. Перад гэтым указ аб памілаванні яшчэ 30 палітычных зняволеных быў падпісаны 16 жніўня. Прозвішчы памілаваных палітвязняў не называюцца. 

У РБ налічваецца больш за 1300 палітычных зняволеных, прызнаных праваабаронцамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі