"Карагодная справа": прыгожая і трагічная старонка гісторыі Брэста — эфір

Алег Кулеша

Алег Кулеша / Еўрарадыё

13 верасня 2020 года ўвайшло ў гісторыю Брэста як адна з самых прыгожых, але і трагічных старонак жыцця яго жыхароў. Тады людзі, якія не жадалі мірыцца з фальсіфікацыямі на выбарах, падманам і рэпрэсіямі карнікаў з так званых "праваахоўных органаў", выйшлі на вуліцы. Але не каб біць вітрыны на ўзор паводзінаў аднаго сталічнага "сілавіка", а каб паказаць сваё адзінства і нязломнасць. І проста пачалі вадзіць карагод. Судзяць удзельнікаў таго карагоду дагэтуль. Хоць нехта з кінутых за краты першымі ўжо выйшаў на свабоду, а нехта і па сёння ў няволі.

Чым тлумачыцца такая жорсткасць разгону і такі пераслед менавіта той акцыі пратэсту ў Брэсце? Як да "карагоднікаў" ставіліся ў калоніях і ці ўсе, хто адсядзеў па гэтай справе, выехалі за мяжу? Чаму варта памятаць тыя падзеі і ці не прыйшоў час "перагарнуць старонку"? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў, дэлегат фракцыі "Каманда Латушкі і рух "За свабоду" ў Каардынацыйнай радзе Алег Кулеша.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі