Хапун у Гомельскай вобласці — затрымалі сем чалавек
Затрыманыя жыхары Гомельшчыны
У Гомельскай вобласці сілавікі затрымалі не менш за сем чалавек, абвінаваціўшы іх у падпісцы на "экстрэмісцкія" каналы. Відэа з затрыманымі з'явілася ў адным з тг-каналаў сілавікоў.
Некаторыя затрыманыя пад ціскам кажуць, што былі падпісаныя на "забароненыя" каналы. Адзін з мужчын заяўляе, што не мае ніякіх падпісак і не з'яўляецца "палітычным чалавекам".
У жанчыны на відэа спыталіся, як яна ставіцца да дзейнай улады, і яна адказала: "Дрэнна".
У трох чалавек у роліку схавалі твары. Пры гэтым двое з іх таксама кажуць, што былі падпісаныя на "забароненыя" каналі і каментавалі там.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.