У Беларусі разграмілі кватэру шоумена Дзяніса Дудзінскага
У Мінску разграмілі кватэру Дзяніса Дудзінскага / кадр з відэа ГУБАЗіК
Сілавікі разграмілі кватэру журналіста і шоумена Дзяніса Дудзінскага. Відэа з гэтым апублікаваў тг-канал супрацоўнікаў ГУБАЗіК.
Там сцвярджаецца, што Дудзінскі "не раз заяўляў аб падтрымцы тэрарызму і выказваў гатоўнасць аказаць садзейнічанне дыверсійным групам". Таксама сілавікі заявілі, што на журналіста пачалі крымінальную справу, а ў дзвюх кватэрах былі праведзеныя “ператрусы ў мэтах выяўлення схованак і іншых прыкмет садзейнічання тэрарызму”.
Яны апублікавалі здзеклівае відэа пад назвай "Квартирный вопрос". На відэа бачна, што сілавікі запхнулі ва ўнітаз сцягі Беларусі і Украіны.
Дзяніс Дудзінскі выехаў з Беларусі, ратуючыся ад палітычных рэпрэсій, і цяпер супрацоўнічае з тэлеканалам "Белсат".
Сілавікі перыядычна прыходзяць граміць кватэры беларускіх палітуцекачоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.