"У Беларусі самая вялікая хваля рэпрэсій з 2010 года. Гэта тэст для Польшчы"

"У Беларусі самая вялікая хваля рэпрэсій з 2010 года. Гэта тэст для Польшчы"

Старшыня камісіі Сейма Польшчы па справах Беларусі, дэпутат Роберт Тышкевіч занепакоены сітуацыяй у Беларусі. Ён заклікае польскія ўлады неадкладна рэагаваць на арышты актывістаў, затрыманых напярэдадні Дня Волі.

"У Беларусі адбываецца самая вялікая хваля рэпрэсій з 2010 года, ― кажа Тышкевіч у інтэрв'ю польскім тэлеканалам. ― Маўчанне Польшчы для прэзідэнта Лукашэнкі гэта заахвочванне, зялёнае святло, каб гэтыя рэпрэсіі абвастрыць. Заклікаем польскі МЗС і кіраўніцтва Польскага сейма агалосіць пратэст супраць таго, што робіцца ў Беларусі. Гэта трэба спыніць. Гэта тэст для Польшчы і польскай дыпламатыі: альбо Польшча як заўсёды заступіцца за арыштаваных, альбо будзем хаваць галаву ў пясок і рабіць выгляд нейкага пацяплення ў час, калі людзі ў Беларусі робяцца вязнямі".

У Польскім сейме адбываецца паседжанне камісіі замежных спраў, падчас якога абмяркоўваецца сітуацыя ў Беларусі. На паседжанні прысутнічаюць і прадстаўнікі Беларусі, сярод якіх дэпутат Ганна Канапацкая, старшыня БАЖ Андрэй Бастунец, палітолаг Дзяніс Мельянцоў, палітык Уладзімір Някляеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі