У Беларусі ўзнагародзілі грамадзянскіх за ўдзел у здушэнні пратэстаў у 2020-м

У Беларусі ўзнагародзілі грамадзянскіх за ўдзел у здушэнні пратэстаў у 2020-м

У Беларусі ўзнагародзілі грамадзянскіх за ўдзел у здушэнні пратэстаў у 2020-м. Цырымонія прайшла ў сераду ў Палацы Незалежнасці ў Мінску. Узнагароды тром дзясяткам сілавікоў з Мінабароны, МУС, КДБ, СБП, Дзяржпамежкамітэта ўручаў Аляксандр Лукашэнка. Яго прэс-служба піша, што агулам ва ўказе "каля ста чалавек". У бліжэйшы час астатнім узнагароды ўручаць прэм'ер-міністр і дзяржсакратар Саўбеза.

Можна меркаваць, што грамадзянскіх каля 70 (некаторыя ўжо атрымалі ўзнагароды). Іх адзначаюць "за рашучасць і мужнасць у складаных умовах пры забеспячэнні бяспекі і навядзенні парадку ў краіне ў жніўні і восенню 2020 года". Сілавікі адзначаныя "за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, значныя заслугі ў воінскай службе і высокі прафесіяналізм".

Што ж такога зрабілі грамадзянскія? Гэта могуць быць і чыноўнікі, і звычайныя грамадзяне, якія паведамлялі ў міліцыю пра дзеянні пратэстоўцаў. Спісы гэтых людзей публікавалі кіберпартызаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі