У Беларусі заблакавалі расійскі прапагандысцкі сайт

Сайт "Рэгнума" недасяжны/ Еўрарадыё
Сайт "Рэгнума" недасяжны/ Еўрарадыё

Расійскі прапагандысцкі сайт "Рэгнум" перастаў адкрывацца ў Беларусі, пры гэтым ён дасяжны з выкарыстаннем VPN. Гэта сведчыць аб тым, што выданне заблакавана міністэрствам інфармацыі.

"Регнум" — першае расійскае СМІ, якое заблакавалі ў Беларусі. У выпадку з "Камсамольскай праўдай" блакаваўся доступ толькі да беларускай "дачкі", галаўны сайт пры гэтым па-ранейшаму дасяжны.

У 2016 годзе беларускія сілавікі затрымалі трох беларусаў, якія выступалі аўтарамі партала "Рэгнум". У 2018-м яны атрымалі пяць гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на тры гады, гэта значыць, фактычна, засталіся на волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі