У Беларусі заблакавалі сайт kyky.org
Міністэрства інфармацыі перакрыла доступ да сайта kyky.org. Карыстальнікі пры спробе зайсці на яго бачаць "заглушку", якая паведамляе: доступ да сайта перакрыты ў адпаведнасці з законам "Аб сродках масавай інфармацыі".
Пазней рэдакцыя kyky.org пацвердзіла, што іх сайт заблакаваны на тэрыторыі Беларусі.
Шэраг сайтаў у Беларусі былі заблакаваныя ў Беларусі яшчэ з 9 жніўня, у тым ліку сайт Еўрарадыё. За апошнія дні да іх дадаліся mediazona.by і цяпер — kyky.org.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.