У Беларусі заблакавалі сайт, прысвечаны Брэсту
Чыноўнікі выявілі "парушэнні заканадаўства" (ілюстрацыйнае фота)
У Беларусі заблакавалі доступ карыстальнікаў да рэгіянальнага інфармацыйнага інтэрнэт-выдання "Мой Брест". Адпаведны загад 9 студзеня выдаў міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў. Падставай для гэтага сталі нібыта выкрытыя Мінінфармам парушэнні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі. У прыватнасці, паведамляецца пра наяўнасць гіперспасылкі на навіну ад 2017 года з інтэрнэт-рэсурса, які толькі праз 4 гады ў РБ прызналі "экстрэмісцкім", паведамляе БАЖ.
Сайт быў створаны больш за дзесяць гадоў таму і распавядаў галоўным чынам пра навіны, падзеі і людзей, якія маюць дачыненне да Брэста і яго наваколля.
Па-за Беларуссю сайт таксама не адкрываецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.