У Браславе пройдзе 2-дзённы рок-оўпэн-эйр
1-2 ліпня у Браславе пройдзе маштабны рок-фестываль пад назвай “Магутны фэст”, арганізатары якога паставілі сабе мэту сабраць на опэн-эйры лепшых прадстаўнікоў аўтарскай рок-музыкі Беларусі. Двухдзённы оўпэн-эйр будзе праходзіць на маляўнічым беразе возера Дрывяты.
На “Магутным Фэсце” сыграюць больш за 20 беларускіх гуртоў. Сярод іх Re1ikt, The Road Dogs, Weesp, Tok Rukoo ды іншыя. Апроч музыкі, у праграме катанне на маторных лодках і уэйкбордынг, прадугледжаныя розныя зоны харчавання. Таксама ў межах мерапрыемства арганізатары збіраююца зняць фільм пра беларускую андэрграўндную рок-сцэну.
Падрабязная праграма і дадатковая інфармацыя тут
Білет на 2 дні каштуе 10 рублёў.
Папярэдні продаж:
На Ulej.by