У Брэсце не дазволілі правесці пікет на ўгодкі БНР

У Брэсце не дазволілі правесці пікет на ўгодкі БНР

У Брэсце не дазволілі правесці пікет 25 сакавіка на ўгодкі абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Арганізатары (заяўку падавалі Ігар Маслоўскі і Ганна Канюс) хацелі яго правесці ў цэнтры горада, на пешаходнай Савецкай вуліцы. Як інфармуе belsat.eu, у адказе гаворыцца, што заяўка пададзеная на тое месца, дзе дазваляецца правядзенне падобных масавых вулічных акцый. Летась святочныя мерапрыемствы на ўгодкі БНР прайшлі ў Брэсце на плошчы Свабоды.

Улады дазволілі святочныя акцыі да ўгодкаў БНР у Мінску (24 сакавіка ў Кіеўскім скверы) і Гродне (23 сакавіка ў Каложскім парку). Яны пачнуцца а 13-й гадзіне.

У Брэсце не дазволілі правесці пікет на ўгодкі БНР
У Брэсце не дазволілі правесці пікет на ўгодкі БНР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі