У Брэсцкім раёне на будаўніцтве царквы загінуў пенсіянер
У Брэсцкім раёне на будаўніцтве царквы загінуў пенсіянер. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 25 ліпеня ў аграгарадку Клейнікі. Як інфармуе "СБ. Беларусь сегодня" са спасылкай на Следчы камітэт, 63-гадовы жыхар Брэста працаваў на будаўніцтве бясплатна. Ён упаў з вышыні каля 10 метраў з драўлянага насцілу. Траўмы былі несумяшчальныя з жыццём, мужчына памёр на месцы.
Як стала вядома, страховачны трос быў, але пенсіянер ім не скарыстаўся.