У Бруселі прайшло пасяджэнне каардынацыйнай групы Беларусь — ЕС

У Бруселі прайшло пасяджэнне каардынацыйнай групы Беларусь — ЕС

У Бруселі 6-7 красавіка прайшло пасяджэнне каардынацыйнай групы Беларусь — ЕС. Беларускую дэлегацыю ачольвала намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, дэлегацыю Еўрасаюза — Хельга Шмід, намеснік генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.

Як паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, на мерапрыемстве абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з цяперашнім станам і перспектывамі развіцця дачыненняў нашай краіны і ЕС. Гаворка ішла і пра ўдзел Беларусі ва "Усходнім партнёрстве".

У Бруселі абмяркоўвалася і супрацоўніцтва ў сферы мадэрнізацыі ды тэхнічнай дапамогі, а таксама "праблематыка правоў чалавека". Сярод тэмаў, якія ўздымаліся на сустрэчы — запуск новых двухбаковых дыялогаў Беларусь — Еўрасаюз па тэматыцы энергетыкі, гандлю, мытні, стандартызацыі і інавацый, інфармуе БЕЛТА.

Макей: Дыялог з ЕС у бліжэйшы час прынясе свае дывідэнды

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі