У Чэрвенскім раёне ямы на дарозе "парамантавалі" цэглай
У гарадскім пасёлку Смілавічы Чэрвенскага раёна Міншчыны дарожнікі нестандартна падышлі да рамонту асфальту. Мясцовая жыхарка даслала на партал tut.by фотаздымкі рамонту, на якіх бачна, што ямы на дарозе папросту заклалі цэглай.
"Адразу відаць, што мы нездарма плацім дарожны збор!" — пракаментавала дзяўчына свае фотаздымкі.
Смілавічы размешчаныя за 27 км ад Мінска, недалёка ад трасы М4. У гарадскім пасёлку пражывае каля пяці тысяч чалавек.