У фінале чэмпіянату свету па хакеі сустрэнуцца зборныя Канады і Расіі
Гульня пачнецца сёння ў 21.45 паводле беларускага часу.
У фінальным паядынку на чэмпіянаце свету па хакеі сёння сустрэнуцца каманды Канады і Расіі. Гульня пачнецца ў 21.45 паводле беларускага часу.
Напярэдадні прайшлі паўфінальныя сустрэчы. Каманда Канады абыграла гаспадароў турніру чэхаў з лікам 2:0. Зборная Расіі выйграла ў ЗША з лікам 4:0, прычым апошнія тры шайбы расіяне закінулі пад канец гульні.
Фота — ria.ru