Хакейныя зборныя Расіі і Чэхіі выйшлі ў паўфінал чэмпіянату свету
У чацвер прайшлі чатыры матчы 1/4 фіналу.
На чэмпіянаце свету па хакею, які праходзіць у Чэхіі, вызначыліся ўсе паўфіналісты. Спачатку ў чвэрцьфінале зборная ЗША выйграла ў Швейцарыі — 3:1, пасля беларусы разгромна прайгралі Канадзе — 0:9. Зборная Расіі ў цяжкім матчы выйграла ў Швецыі — 5:3 (2:0, 1:1, 2:2). На 21-й хвіліне расіяне зрабілі лік 3:0 на сваю карысць, аднак шведы да 55-й хвіліны адыграліся. Але ўжо праз 26 секунд Яўген Малкін зноў забівае, а пасля ў пустую браму закідвае Уладзімір Тарасенка.
Зборная Чэхіі перамагла Фінляндыю — 5:3 (1:1, 2:1, 2:1).
У выніку, у паўфіналах 16 траўня сустракаюцца Расія — ЗША, Канада — Чэхія.
Фота: ria.ru