Зборная Канады разграміла Беларусь — 9:0

У чацвер, 14 траўня, зборная Беларусі ў чвэрцьфінале хакейнага чэмпіянату свету разгромна прайграла камандзе Канады — 0:9 (0:4, 0:2, 0:3). Беларускія хакеісты не змаглі аказаць годнае супраціўленне. Ужо на 27-й секундзе вызначыўся Бернс, на 8-й хвіліне — Эніс, на 11-й — О'райлі, на 18-й у большасці закінуў Сегін. Першы перыяд скончыўся з лікам 4:0, канадцы ў ім перакідалі беларусаў з фантастычным лікам — 20:3.

У другім і трэцім перыядах канадцы па-ранейшаму дамінавалі на пляцоўцы, хаця і давалі гуляць беларусам. Праўда, нашы землякі не здолелі нават закінуць хаця б адну шайбу. Але працягвалі прапускаць. У выніку, лік атрымаўся непрыстойны.

У іншым матчы 1/4 фіналу зборная ЗША выйграла ў Швейцарыі — 3:1.

Таксама ў чвэрцьфіналах сёння згуляюць Фінляндыя — Чэхія і Расія — Швецыя.

Статыстыка, гісторыя сустрэч зборных Беларусі і Канады

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі