У фінале чэмпіянату свету па хакеі згуляюць Фінляндыя і Расія
У паўфінале фіны перайгралі чэхаў 3:0, а расіяне атрымалі валявую перамогу над Швецыяй 3:1.
Зборныя Фінляндыі і Расіі сустрэнуцца ў фінале чэмпіянату свету па хакеі. Шведы, якія прайгралі расіянам 1:3, і чэхі, якія саступілі фінам 0:3, разыграюць бронзавыя ўзнагароды. Матч за 3-е месца пройдзе ў нядзелю на "Мінск-Арэне" ў 16.30. Фінал — тамсама ў 21.00. Адзначым, што падчас групавога этапу зборная Расіі перайграла фінаў 4:2, а чэхі саступілі шведам па булітах 3:4. Цікава, што фінал Расія-Фінляндыя будзе ўпершыню ў гісторыі чэмпіянатаў свету.