У Гомелі 9 гадзін без ацяплення былі сотні кватэр, школа і дзіцячы садок

Ліквідацыя наступстваў аварыі ішла на працягу дня

Ліквідацыя наступстваў аварыі ішла на працягу дня / pixabay.com

У Гомелі на вуліцы Сухога ў чацвер здарылася аварыя — адбыўся прарыў трубаправода цеплатрасы дыяметрам 159 мм. Здарэнне адбылося каля 11-й гадзіны раніцы. Без ацяплення засталіся 11 шматкватэрных жылых дамоў, дзіцячы садок і школа. Ліквідацыя наступстваў аварыі ішла на працягу дня. Цяпло вярнулі толькі ў 20:15.

Пра гэта паведамляюць ратавальнікі. Старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў у сваім афіцыйным тг-канале пра здарэнне нічога не паведаміў (затое там з'яўляліся здымкі пра "святочны гандаль"). Як не было інфармацыі і на сайце выканкама.

Падобныя аварыі практычна штодня здараюцца ў розных гарадах нашай краіны. Інфраструктура патрабуе ўкладання грошай, а іх аддаюць сілавікам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі