У Гомелі выйшаў на волю Васіль Палякоў, ён трымаў галадоўку за кратамі
Васіль Палякоў
У Гомелі выйшаў на волю грамадскі дзеяч Васіль Палякоў. Ён быў затрыманы ў пачатку лістапада і двойчы асуджаны на 15 сутак арышту за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Як паведамляе @viasnaHomel, падчас зняволення Палякоў трымаў галадоўку "на знак пратэсту супраць беспадстаўнага палітычнага пераследу".
Васілю Палякову 54 гады. Ён палітолаг паводле адукацыі. З 2006 года быў кіраўніком Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, з 2012 году — намеснікам старшыні АГП. У 2018-м Палякоў амаль тры месяцы кіраваў партыяй, але не саправіўся з яе праблемамі і пайшоў у адстаўку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.