Не пратрымаўся і трох месяцаў — чаму сышоў старшыня АГП?
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў нечакана падаў у адстаўку. Пратрымаўшыся на гэтай пасадзе ўсяго 2,5 месяца. Паводле Палякова, немагчымасць справіцца з праблемамі ў партыі, маштаб якіх ён сабе не ўяўляў да абрання, і сталі прычынай адстаўкі.
Што гэта за “маштабныя праблемы” і адкуль яны ўзяліся? Ці можна казаць, што віна за праблемы ў партыі ляжыць на папярэдніку Васіля Палякова, Анатолі Лябедзьку? Чаму Палякоў не рашыўся ўзяцца за вырашэнне існуючых праблем і ці справіцца з імі выканаўца абавязкаў старшыні АГП Мікалай Казлоў? Калі партыя будзе абіраць новага старшыню?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўца абавязкаў старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў.
У студыі Еўрарадыё гаворым з в. а. старшыні АГП Мікалаем Казловым.
Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.