У Гомелі затрымалі дырэктара тэлерадыёкампаніі "ФілТВ"

Віталь Філінскі

Віталь Філінскі / старонка Вконтакте

Дырэктара тэлерадыёкампаніі "ФілТВ" Віталя Філінскага затрымалі ў Гомелі, паведамляе "Гомельская Вясна".

Бізнесоўца судзілі па абвінавачанні ў распаўсюдзе "экстрэмісцкіх матэрыялаў". 22 сакавіка яго справу ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля разглядала суддзя Алеся Восіпава. Які прысуд яна вынесла, праваабаронцам невядома.

Кампанія "ФілТВ" створаная ў 1996 годзе. Асноўным напрамкам яе дзейнасці з'яўляецца рэклама на тэлебачанні. Філінскі — сябра грамадскага аб'яднання "Адзінства", якое спрыяе развіццю прыватнага прадпрымальніцтва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі