У Гродне арыштавалі айцішніка, які вярнуўся з Польшчы

Дзмітрый Глушчанка

Дзмітрый Глушчанка / фота з ягонай старонкі "Вконтакте"

У Гродне ГУБАЗіК затрымаў 29-гадовага айцішніка Дзмітрыя Глушчанку, які нядаўна вярнуўся з Польшчы, піша "Наша Ніва".

Дзмітрый — гродзенец. У 2016-ён м скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па дзвюх спецыяльнасцях — "эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве" і "камп'ютарная графіка і вэб-дызайн".

Паводле размеркавання хлопец працаваў у Інстытуце павышэння кваліфікацыі ГрДУ, дзе займаўся дызайнам. Потым ён заняўся IT і апошнія пяць гадоў працаваў дызайнерам у кампаніі *instinctools. Цяпер Дзмітрый на пазіцыі senior UX/UI дызайнер.

У відэа паказваюць фота з Глушчанкам з пратэстаў у Гродне, знятыя пераважна міліцыянтамі. Губазікаўцы кажуць, што на хлопца пачалі крымінальную справу.

Дарэчы, на відэа затрымання трапіў баец ГУБАЗіК, які начапіў на спіну сцяг СССР і георгіеўскую стужку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі