"Кіберпартызаны" правялі чарговую кібератаку: на "Гродна Азоце" паніка
У чацвер спрацавала першая серыя "закладак"
"Кіберпартызаны" правялі чарговую кібератаку на "Гродна Азот". Яны сцвярджаюць, што ў чацвер спрацавала першая серыя "закладак", пакінутых падчас першай кібератакі ў сярэдзіне красавіка. Сярод іншага на многіх сотнях камп'ютараў супрацоўнікаў мусілі выдаліцца даныя. Дыспетчар аддаў загад тэрмінова іх выключыць па ўсім прадпрыемстве, але ўжо было запозна.
"На Азоце паніка", — пішуць "кіберпартызаны". Яны нагадалі сваё патрабаванне аб вызваленні палітвязняў. У такім выпадку ўсе "закладкі" абяцаюць нейтралізаваць і выдаліць.
"Кіберпартызаны" патрабуюць вызваліць усіх палітвязняў-былых супрацоўнікаў "Гродна Азота", а таксама 75 палітвязняў з найгоршым станам здароўя.
Нядаўна Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ў "Кіберпартызанаў" "многае атрымліваецца". Прычыну ён бачыць у "бязладнасці" супрацоўнікаў устаноў, якія часам лянуюцца памяняць пароль. Нядаўна "Кіберпартызаны" ўзламалі сайт КДБ і апублікавалі дзясяткі тысяч даносаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.