"Перажываю за краіну!". "Кібер-партызаны" апублікавалі даносы беларусаў у КДБ

КДБ Беларусі

КДБ Беларусі / Euroradio

"Муж перадае буйныя грошы Шапараву і Пуціле, цяпер пачаў заязджаць Латушка... Баюся за сваіх дзяцей і перажываю за краіну!" — гэта кароткі змест аднаго з даносаў, дасланых у КДБ Беларусі. Некалькі такіх дакументаў 28 красавіка апублікавалі "Кібер-партызаны"

Хакеры сцвярджаюць, што ўвосень 2023 года не толькі ўзламалі сайт КДБ (які дагэтуль не працуе), але і спампавалі базу даносаў, якія "пільныя грамадзяне" пісалі з 2014 па 2023 год.

Усяго за 9 гадоў напісана прыкладна 40 тысяч даносаў. Тут і скаргі барбершопа "Чэкіст", ад якога адвярнуліся кліенты, і паклёпы на канкурэнтаў, і просьбы разабрацца з мужам, які нібыта фінансуе апазіцыю.

"Перажываю за краіну!". "Кібер-партызаны" апублікавалі даносы беларусаў у КДБ
"Перажываю за краіну!". "Кібер-партызаны" апублікавалі даносы беларусаў у КДБ
"Перажываю за краіну!". "Кібер-партызаны" апублікавалі даносы беларусаў у КДБ
"Перажываю за краіну!". "Кібер-партызаны" апублікавалі даносы беларусаў у КДБ

Частка даносчыкаў жыве за межамі Беларусі — у тым ліку ў Еўрасаюзе і ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі