"Кібер-партызаны" патлумачылі, чаму не працуе сайт КДБ

Будынак КДБ у Мінску

Будынак КДБ у Мінску / Euroradio

"Кібер-партызаны" патлумачылі, чаму не працуе сайт КДБ РБ. Аказваецца, яны ўзламалі яго яшчэ восенню 2023 года і выпампавалі ўсю дасяжную інфармацыю. 

З часам гэтую дзейнасць "Кібер-партызанаў" заўважылі. Больш за два месяцы сайт знаходзіцца "ў распрацоўцы".

Дарэчы, у чацвер, выступаючы на "Усебеларускім народным сходзе", Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ў "Кібер-партызанаў" "многае атрымліваецца". Прычыну ён бачыць у "бязладнасці" супрацоўнікаў устаноў, якія часам лянуюцца памяняць пароль.

"Кібер-партызаны" патлумачылі, чаму не працуе сайт КДБ
t.me/cpartisans_by/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі