У Гродне 2-х дзяўчат узялі пад варту ў каледжы за падпал чырвона-зялёнага сцяга

Рукі дзяўчат былі ў кайданках

Рукі дзяўчат былі ў кайданках / ctv.by

У Гродне двух дзяўчат паказальна ўзялі пад варту ў каледжы ў прысутнасці яго навучэнцаў за падпал чырвона-зялёнага сцяга на адміністрацыйным будынку. Да суда яны будуць знаходзіцца за кратамі. Адна з дзяўчат — навучэнка каледжа, іншая — беспрацоўная, паведамляе тэлеканал СТБ. На відэа відаць, што рукі іх былі ў кайданках.

"Мэтай дадзенага мерапрыемства з'яўляецца паказаць супрацьпраўнасць гэтых дзеянняў. І падкрэсліць, што сілавыя структуры будуць заўсёды стаяць на варце, на абароне нашых дзяржаўных сімвалаў", — кажа намеснік начальніка Ленінскага РАУС Гродна Дзмітрый Шкадаў. Міліцыянеры правялі "гутарку" з навучэнцамі каледжа, папярэдзілі, каб яны і не думалі нават удзельнічаць у пратэсных акцыях.

Напярэдадні Следчы камітэт паведаміў пра затрыманне дзяўчат ва ўзросце 22 і 23 гадоў. Супраць іх распачалі крымінальную справу за "здзек з дзяржаўных сімвалаў".

Падобныя справы распачынаюць па ўсёй Беларусі. Сілавікі не могуць патлумачыць, чаму беларусы выяўляюць агрэсію да чырвона-зялёных сцягоў.

У Гродне 2-х дзяўчат узялі пад варту ў каледжы за падпал чырвона-зялёнага сцяга
У Гродне 2-х дзяўчат узялі пад варту ў каледжы за падпал чырвона-зялёнага сцяга

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі