У Гродне за падпал чырвона-зялёнага сцяга будуць судзіць дзвюх дзяўчат

В Беларусі перыядычна затрымліваюць людзей за "здзек з дзяржаўных сімвалаў", ілюстрацыйнае фота

В Беларусі перыядычна затрымліваюць людзей за "здзек з дзяржаўных сімвалаў", ілюстрацыйнае фота / @skgovby

У Гродне затрымалі дзвюх дзяўчат, якая ўчора падпалілі сцяг на адміністрацыйным будынку. Падрабязнасці расказалі ў мясцовай міліцыі. Дзяўчатам 22 і 23 гады. 

Каб падпаліць сцяг, яны выкарысталі швабру — абматалі яе папяровым ручніком, падпалілі яго і такім чынам дацягнуліся да сцяга. Супраць іх распачалі крымінальную справу за "здзек з дзяржаўных сімвалаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі