"Зрабіў шкоду аўтарытэту РБ" — у Мінску зноў судзілі за сарваны сцяг

Дзяржаўны сцяг

Дзяржаўны сцяг / Белсат

У Мінску адбыўся чарговы суд за сарваны сцяг. За "здзек над дзяржаўнымі сімваламі" (арт. 370 КК РБ) судзілі мінчука Аляксандра Кандрацьева. Пра гэта расказваюць праваабаронцы.

Эпізод адбыўся летам, у канцы ліпеня. Сцяг вісеў на будынку аднаго з інтэрнатаў Мінскага завода цывільнай авіяцыі на вуліцы Чкалава. Паводле матэрыялаў абвінавачання, Кандрацьеў "рукамі схапіў за палотнішча дзяржаўны сцяг, замацаваны на фасадзе будынка, пасля чаго сарваў яго з мацавання, зламаўшы пры гэтым дрэўка". Затым ён скруціў палотнішча сцяга і забраў з сабой. Гэтым, паводле версіі абвінавачання, ён "зрабіў шкоду аўтарытэту Рэспублікі Беларусь".

Суддзя Алена Жывіца з суда Кастрычніцкага раёна Мінска прызнала Кандрацьева вінаватым і прызначыла яму год калоніі агульнага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі