У Гродне пачаўся закрыты суд над палітвязнем Анджэем Пачобутам

Анджэй Пачобут / БЕЛТА
Анджэй Пачобут / БЕЛТА

16 студзеня ў Гродне пачаўся суд над палітвязнем і журналістам Анджэем Пачобутам. Яго абвінавачваюць у закліках да санкцый і ў "распальванні сацыяльнай варожасці". Пачобуту пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі. Крымінальную справу разглядае Гродзенскі абласны суд (суддзя — Дзмітрый Бубенчык). Суд закрыты.

Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года разам з іншымі актывістамі польскай меншасці. З таго часу ён застаецца за кратамі: спачатку ў жодзінскай следчай турме, пасля — у СІЗА № 1 у Мінску, з верасня 2022-га — ў СІЗА ў Гродне. Палітвязню прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся.

"Распальванне варожасці" ўлады пабачылі ў артыкуле пра напад СССР на Польшчу ў верасні 1939-га.

Пачатак суда неаднаразова пераносілі.

У панядзелак у Беластоку пройдзе акцыя салідарнасці з Пачобутам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі