У Гродне затрымалі старшыню неафіцыйнага Саюза палякаў
У Гродне затрымалі старшыню неафіцыйнага Саюза палякаў Анжаліку Борыс.
На сваёй старонцы ў Фэйсбуку яна паспела напісаць: "Еду ў Ленінскае РАУС".
Прычына затрымання невядомая. Паводле ТГ-канала "Гродненские сливы", нагодай для затрымання стала адміністрацыйная справа на Борыс, пачатая за святкаванне Казюкаў — рэлігійнага свята ў гонар святога Казіміра. Святкаванне не было санкцыянаване мясцовымі ўладамі.
Апошнія некалькі тыдняў беларускія ўлады ўзмацнілі ціск на польскія грамадскія аб'яднанні ў Беларусі. Пад крымінальную справу трапіла кіраўніцтва "Польскай школы" ў Брэсце — за святкаванне польскага "Дня праклятых салдатаў". Беларусь і Польшча выслалі па некалькі дыпламатаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.