У Іспаніі з рэек сыйшоў цягнік, ёсць ахвяры (фота, відэа)
У пятніцу, 9 верасня, у іспанскай правінцыі Галісія з рэек сышоў пасажырскі цягнік. Ён рухаўся з горада Віга ў Партугалію. Здарэнне адбылося за 200 метраў ад станцыі О Парыньё. У выніку загінулі чатыры чалавекі.
У вагонах цягніка знаходзілася 65 чалавек. Раненні атрымалі 42 чалавекі. Паведамляецца, што цягнік зачапіў апору моста. Рух па гэтай чыгуначнай галіне спынены, паведамляе іспанскае выданне El País.
Гэта не першая трагедыя з цягнікамі ў Іспаніі. Два гады таму з цягніком кампаніі Renfe адбылася самая буйная катастрофа за апошнія 40 гадоў. Каля 80 чалавек загінулі ў выніку крушэння цягніка блізу горада Санцьяга-дэ-Кампастэла, што таксама ў Галісіі. Больш за 160 чалавек тады атрымалі раненні.
9 самых буйных чыгуначных катастрофаў у Еўропе ў ХХІ стагоддзі
Descarriló un tren en Porriño pic.twitter.com/FkRuljSAaT
— Googlepex$tarthinker (@Googlepex) September 9, 2016