У Juno паабяцалі разабрацца з праграмістам, які назваў БНР высерам
Андрэй Кірыленка і твіт Juno. Скрыншоты з твітара.
Прадстаўнікі міжнароднага стартапа Juno паабяцалі разабрацца са сваім праграмістам, які пакінуў правакацыйны пост пра святкаванне 100-годдзя БНР у Мінску. У афіцыйным твітар-акаўнце кампаніі з'явіўся допіс, у якім паводзіны Андрэя Кірыленкі названая непрыстойнымі:
"Juno працуе з людзьмі розных перакананьняў і рознага паходжання з усяго свету. Мы захоўваем этычную, сацыяльную адказнасць і выключаем палітычную/рэлігійную ангажаванасць. Мы не церпім пагроз і актаў гвалту. Непрыстойныя паводзіны пацягнуць ўнутранае разбіральніцтва".
Juno — онлайн-сервіс па замове таксі, цэнтр распрацоўкі якога месціцца ў Мінску. 25 сакавіка адзін з супрацоўнікаў мінскага офіса кампаніі, Андрэй Кірыленка, напісаў на сваёй старонцы ў "Жывым журнале" пост аб святкаванні стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі ля Опернага тэатра:
Праз тры дні пост быў выдалены, але арганізатары свята паспелі звярнуць на яго ўвагу праваахоўных органаў.
Сам Андрэй Кірыленка патлумачыў з'яўленне скандальнага запісу так (захаваныя аўтарскія арфаграфія і пунктуацыя):
"Псто з'яўляецца наўмысна правакацыйным і абразлівым як і прыкладна 100% кантэнту дадзенага бложыка. Хто хоча чытае хто не хоча не чытае. Хто хоча - цягне куды хоча. Пра заклікі да тэракту - вельмі смешна, сапраўды, Ктулху аж прачынацца пачаў".
Кіраўнік мінскага офісу Juno Аляксей Мінкевіч напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, што кампанія "не цікавіцца, а роўна не ажыццяўляе кантроль за асабістым жыццём супрацоўнікаў кампаніі і не дае прававой ацэнкі дзеянням супрацоўнікаў, якія выконваюцца па-за рамкамі заключаных працоўных дамоваў".
"У выпадку парушэння супрацоўнікам дзеючага заканадаўства, пацверджанага адпаведным рашэннем упаўнаважанага дзяржаўнага органа, кампанія пакідае за сабой права прыняць меры да недапушчэння паўтарэння падобных парушэнняў у рамках паўнамоцтваў, што мае кампанія, аж да звальнення такога супрацоўніка", — дадаў Мінкевіч.