У Кеніі пішуць пра здзелку з рэжымам Лукашэнкі на $320 млн

Трактары для Афрыкі / БЕЛТА
Трактары для Афрыкі / БЕЛТА

У Кеніі пішуць пра здзелку з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі на $320 млн. У афрыканскую краіну збіраюцца прадаць трактары, камбайны, самазвалы і іншую тэхніку. Для Кеніі гэтая здзелка стане найбуйнейшай за апошнія гады. Мясцовыя журналісты высветлілі, што плаціць будзе не Кенія. Закупку прафінансуе "Банк развіцця" — ён выдасць ільготны крэдыт кенійскаму Trade and Development Bank of COMESA, у якім сам з'яўляецца акцыянерам. А $5 млн асядзе па дарозе ў кампаніі-пракладцы AFTRADE, за якой стаяць кашалёк Лукашэнкі Аляксандр Зінгман і сын Віктара Шэймана Сяргей.

Здзелку мусяць закрыць да канца 2024 года, піша @reformby.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі