У Кітаі памёр лаўрэат Нобелеўскай прэміі міра, вязень сумлення Лю Сяабо

У Кітаі памёр лаўрэат Нобелеўскай прэміі міра, вязень сумлення Лю Сяабо

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міра, праваабаронца Лю Сяабо памёр у Кітаі на 62-м годзе жыцця. Пра гэта паведамляе Reuters.

Лю Сяабо памёр у гарадской бальніцы горада Шыньян, куды яго перавялі з тамтэйшай турмы незадоўга да смерці. З 2008 года праваабаронца адбываў у Шыньяне тэрмін за падбухторванне да падрыву дзяржаўнага ладу. Па афіцыйных звестках, прычынай смерці Лю стаў запушчаны рак печані, які выклікаў множныя паразы ўнутраных органаў.

Лю Сяабо нарадзіўся ў 1955 годзе ў сям'і ўніверсітэцкага прафесара, сасланага ў правінцыю ў гады Культурнай рэвалюцыі. Працаваў у сельскай гаспадарцы і на заводзе, пасля паступіў ва ўніверсітэт і стаў выкладчыкам філалогіі.

У Кітаі памёр лаўрэат Нобелеўскай прэміі міра, вязень сумлення Лю Сяабо
Лю Сяабо. Фота: South China Morning Post

Падчас пратэстаў на плошчы Цяньаньмэнь у 1989 годзе ён вярнуўся з ЗША, дзе ў той момант быў у камандзіроўцы. Сяабо падтрымаў акцыю, але пераконваў студэнтаў і іх прыхільнікаў мірна разысціся, каб пазбегнуць лішніх ахвяраў.

Быў арыштаваны і правёў паўгода ў турме, але пасля прызнання сваіх памылак вызвалены. У 1996 годзе зноў заключаны пад варту як дысыдэнт і адпраўлены ў лагер. 

У 2008 годзе Лю Сяобо падпісаў "Хартыю-08" з патрабаваннем дэмакратычных рэформаў. Яго арыштавалі і прысудзілі да 11 гадоў зняволення. У 2010 годзе праваабаронца атрымаў Нобелеўскую прэмію міра. Але кітайскія ўлады назвалі прысуджэнне прэміі ганебным і не выпусцілі Лю з-за кратаў. Падчас Нобелеўскага банкета месца, прызначанае для кітайскага лаўрэата, засталося пустым.

Заключэнне Лю Сяобо адбываў у турме Шыньян. Незадоўга да смерці яго перавялі ў гарадскі шпіталь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі