У Кітаі звольнілі міністра абароны, які летам сустракаўся з Лукашэнкам
Сцяг КНР
У Кітаі звольнілі міністра абароны Лі Шанфу, які ў жніўні гэтага года прыязджаў з візітам у Беларусь. Ён не з'яўляўся на публіцы амаль 2 месяцы.
Паведамленне аб адстаўцы міністра апублікавалі пасля некалькіх тыдняў спекуляцый з нагоды яго лёсу. Ён зрабіўся другім міністрам, якога раптам знялі з пасады пасля пачатку трэцяга тэрміну знаходжання ва ўладзе Сі Цзіньпіна.
Лі Шанфу знаходзіцца пад амерыканскімі санкцыямі. Хто заменіць яго на пасадзе міністра абароны, пакуль невядома.
Падчас прыезду ў Беларусь міністру падарылі ўзнагародны корцік. І папрасілі перадаць падарункі ад Аляксандра Лукашэнкі для Сі Цзіньпіна. У падарунак старшыні КНР адправілі зубра з выгравіраванай на ім цытатай з паэмы Міколы Гусоўскага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.