У Ліберыі разграмілі цэнтр каранціну хворых з ліхаманкай Эбола

Як паведамляе AFP, группа ўзброеных людзей напала на цэнтр каранціну асобаў, заражаных вірусам, у сталіцы Ліберыі Манровіі. Усе людзі, якіх утрымлівалі ў цэнтры, апынуліся на волі.

Згодна з расповедамі відавочцаў, у ноч на нядзелю баевікі зламалі браму цэнтру і разграмілі тэрыторыю ўстановы.

Ліхаманка Эбала з’яўляецца рэдкім і смяротна небяспечным захворваннем, смяротнасць ад яе дасягае 90 адсоткаў. Хоць вірус-узбуджальнік хваробы быў выяўлены амаль 40 гадоў таму, вакцыны супраць яго дагэтуль не існуе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі