Пасажырам аўтобусаў на мяжы мераюць тэмпературу (фота)

У аўтобусе "Варшава-Мінск" кожнаму з пасажыраў супрацоўніца санітарнага кантролю памерыла тэмпературу спецыяльным прыборам. На экране відаць, ці не павышаная тэмпература ў пасажыра.

Як даведалася Еўрарадыё, такім чынам правяраюць пасажыраў у аэрапорце, бо там найбольшая верагоднасць з'яўлення людзей з краінаў, дзе ёсць ліхаманка Эбола. Гэтаксама правяраюць пасажыраў аўтобусаў у аўтамабільных пунктах пропуску. Аўтамабілі правяраюць, толькі калі ёсць падазрэнні.

"Калі б у вас была тэмпература, вас бы апыталі: адкуль вы, з кім кантактавалі, ці былі ў краінах Заходняй Афрыкі. І калі б гэта пацвердзілася, то вас бы часова ізалявалі для назірання", — патлумачылі карэспандэнту Еўрарадыё ў Мінздароўя.

Так, у аэрапорце ўсталяваныя стацыянарныя цеплавізары, а на аўтамабільных пунктах пропуску — пераносныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі