У Гомелі 5 лістапада пройдуць вучэнні па барацьбе з ліхаманкай Эбола
Акрамя медыкаў на іх запрошаныя выратавальнікі, памежнікі, мытнікі і міліцыянеры.
5 лістапада ў Гомелі пройдуць абласныя паказальныя трэніровачныя вучэнні па аказанні медыцынскай дапамогі і правядзенні санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў у выпадку выяўлення асоб з сімптомамі ліхаманкі Эбола. Іх правядуць на базе абласной клінічнай інфекцыйнай бальніцы
Мэтай мерапрыемства з'яўляецца адпрацоўка ўзаемадзеяння паміж рознымі звёнамі аховы здароўя, зацікаўленымі службамі і ведамствамі пры выяўленні хворых з падазрэннем на ліхаманку Эбола. Таксама адбудзецца праверка рэальнай гатоўнасці медыцынскай службы і ведамстваў да правядзення мерапрыемстваў па ліквідацыі эпідэміялагічных наступстваў завозу віруса.
На вучэнні запрошаныя выратавальнікі, памежнікі, мытнікі і міліцыянеры, інфармуе БелаПАН.
Фота — kp.by