У Заходняй Афрыцы зафіксаваны новы выпадак Эболы

У Заходняй Афрыцы зафіксаваны новы выпадак Эболы

У С’ера-Леонэ пацвердзілі новы выпадак смерці ад ліхаманкі Эбола. Гэта адбылося праз некалькі гадзінаў пасля таго, як Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла пра перамогу над смяротным вірусам у Заходняй Афрыцы.

Смерць ад Эболы была зарэгістраваная на гэтым тыдні, аднак вынікі аналізаў сталі вядомыя толькі цяпер. Два тэсты на Эболу паказалі станоўчы вынік. Цяпер медыкі шукаюць усіх, што мог кантактаваць з памерлым, піша meduza.io

С’ера-Леонэ абвясцілі тэрыторыяй, вольнай ад Эболы, 7 лістапада 2015 года. 14 студзеня 2016 года САЗ заявіла пра перамогу над вірусам у трох краінах, найбольш пацярпелых ад гэтай хваробы: С’ера-Леонэ, Ліберыі і Гвінеі.

Успышка Эболы пачалася ў траўні 2014 года. Ахвярамі віруса сталі ўжо болей за 11,3 тысячы чалавек. Колькасць інфікаваных ацэньваецца ў 28,5 тысячы чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі