У Лідскім замку адкрылася археалагічная выстава
Знаходкі з Лідскага замка / Facebook
На верхнім ярусе вежы Гедыміна Лідскага замка адкрылася археалагічная выстава. Яна будзе працаваць некалькі месяцаў.
У экспазіцыі — артэфакты, знойдзеныя пры раскопках замка. Тут і кавалкі кафлі, і гліняныя вырабы, і манеты. У адкрыцці выставы ўзяў удзел кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў, які на працягу некалькіх гадоў вёў раскопкі Лідскага замка.
Замак Гедыміна ў Лідзе — адзін з самых старажытных на тэрыторыі Беларусі. Ён быў узведзены ў 30-я гады XIV стагоддзя з мэтай абароны ад крыжакоў. Замак выкананы ў стылі рамантычнай готыкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.