У Літве таксама хочуць дапамагчы Украіне вярнуць мужчын прызыўнога ўзросту

Вайна ва Украіне

Вайна ва Украіне / facebook.com/93OMBr/

У Літве таксама хочуць дапамагчы Украіне вярнуць мужчын прызыўнога ўзросту. Канкрэтныя меры пакуль не разглядаюцца, Вільня сочыць за тым, якія рашэнні прыме Польшча, піша Delfi.

"Ніхто вядома не будзе іх збіраць і адвозіць ва Украіну — гэтага не будзе, — кажа міністр абароны Лаўрынас Кашчунас. — Але [можна абмежаваць гэтых асоб] у сацыяльных выплатах, дазволах на працу, дакументах — гэта варыянты, як я чую і ад польскага боку. Так што давайце пачакаем і паглядзім, які варыянт яны прапануюць, можа быць, ён падыдзе і для Літвы".

Дакладную колькасць украінцаў прызыўнога ўзросту ў Літве пакуль вызначыць складана, прызнае міністр абароны.

Напярэдадні міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што Варшава гатовая дапамагчы Кіеву "ідэнтыфікаваць" украінцаў прызыўнога ўзросту, якія ўцяклі з пачатку вайны за мяжу. Паводле яго слоў, польскія ўлады ўжо даўно прапаноўвалі Кіеву дапамогу ў выяўленні тых, хто падлягае мабілізацыі.

У студзені 2024 года ў краінах ЕС знаходзіліся каля 4,3 млн грамадзян Украіны, у тым ліку каля 860 тысяч мужчын. З нядаўняга часу мужчыны ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў могуць атрымаць у консульствах толькі адзін дакумент — для вяртання ў краіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі