У Луўры ў "Моны Лізы" можа з'явіцца ўласны пакой

"Мона Ліза" ў Луўры

"Мона Ліза" ў Луўры / Westend61

"Мону Лізу" — самы вядомы ў свеце партрэт аўтарства Леанарда да Вінчы — могуць перамясціць ва ўласны пакой. Пра гэта піша The Guardian са спасылкай на дырэктара музея Лоранс дэ Кар. Паводле яе слоў, новы пакой дасць тысячам штодзённых наведвальнікаў, якія прыязджаюць у Луўр менавіта дзеля "Моны Лізы", больш уражанняў.

"Заўсёды расчароўвае, калі вы не аказваеце наведвальнікам найлепшы прыём, і менавіта так ідзе справа з "Монай Лізай". Сёння мне здаецца неабходным лепшае рашэнне", — кажа дэ Кар, дадаючы, што Луўр вядзе перамовы з міністэрствам культуры з нагоды патэнцыйных рашэнняў.

У 2023 годзе Луўр прыняў каля 9 мільёнаў наведвальнікаў. 80% з іх — 20 000 чалавек у дзень — тоўпіліся вакол шэдэўра Леанарда да Вінчы, імкнучыся хаця б мімаходам убачыць загадкавую ўсмешку Моны Лізы альбо хутка зрабіць сэлфі на яе фоне.

Мона Ліза вісіць у самай вялікай зале музея, у абароненай шкляной шафе. Побач з ёй — працы венецыянскіх майстроў 16-га стагоддзя. Насупраць — самая вялікая карціна Луўра — "Вяселле ў Кане" Паала Веранезэ.

У студзені "Мона Ліза" стала ахвярай эка-актывістаў — яны аблілі яе супам, заклікаючы свет да "здаровай і экалагічна чыстай ежы". Карціна, якая знаходзілася за куленепрабівальным шклом, не пацярпела.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі