Да і пасля: як Бэнксі змяніў самае сумнае дрэва Лондана — #ІхНоравы
#ІхНоравы
У Расіі прайшлі выбары, і цяпер усе думаюць, як называць Уладзіміра Пуціна. Калі вы ўвесь дзень чытаеце пра тое, сфальсіфікаваныя выбары ці не, а калі так, то як моцна — пераключыцеся на хвілінку і на навіны з іншых краін.
Голад у XXI стагоддзі
Больш за мільён жыхароў Газы сутыкаюцца з крытычным недахопам прадуктаў. Голад непазбежны. Ён можа пачацца ў любы момант з сярэдзіны сакавіка да траўня гэтага года.
Паўночныя правінцыі Газы практычна недаступныя для гуманітарных арганізацый. Там не хапае ежы і вады.
Няўрадавая арганізацыя Plan International, якая займаецца прасоўваннем правоў дзяцей, так пракаментавала гэтую справаздачу:
"Гэтая цалкам рукатворная катастрофа мусіць зрабіцца крыніцай ганьбы для міжнароднай супольнасці. Апраўданняў быць не можа: спыненне доступу да гуманітарнай дапамогі — відавочнае парушэнне міжнароднага гуманітарнага права. Голад цывільнага насельніцтва як метад вядзення вайны — незаконны і амаральны".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.