Нотр-Дам вось-вось адчыніцца, а Маск распачынае эпоху кіберпанка — #IхНоравы

Будучыня не за гарамі

Будучыня не за гарамі / @rubanau_collage

Брытанцы абмяркоўваюць знікненне прынцэсы Кейт Мідлтан. Амерыканцы актыўна набліжаюць эпоху кіберпанка. Французы чакаюць сканчэння рэстаўрацыі сабора Парыжскай Божай Маці, а ізраільскія навукоўцы дазналіся, што гараджане паступова страчваюць магчымасць ператраўляць клятчатку. Пра ўсё згаданае ў нашай традыцыйнай рубрыцы — “Іх норавы”.

Клятчатка гараджанам не да спадобы

У ненавіснікаў есці моркву, брокалі ці каляровую капусту, нарэшце з’явіўся моцны аргумент, каб абраць сабе больш смачны сняданак.  

Справа ў тым, што група даследчыкаў з Універсітэта Бэн-Гурыёна ў Негеве (BGU) у Ізраілі выявіла зніжэнне колькасці бактэрый, якія разбураюць цэлюлозу, у мікрабіёме кішэчніка чалавека. І больш за ўсё пакуютуюць на гэта людзі ў прамыслова развітых грамадствах. Свой даклад навукоўцы апублікавалі ў часопісе Science.

Нотр-Дам вось-вось адчыніцца, а Маск распачынае эпоху кіберпанка — #IхНоравы
Людзі, магчыма, страцілі некаторыя кішачныя бактэрыі / Euronews.com

Кішачная бактэрыя пад назвай Ruminococcus, якая дапамагае пераварваць клятчатку, рэдкі госць у страўніках людзей ва ўрбанізаваных раёнах.

“Раскласці цэлюлозу няпроста, нешматлікія бактэрыі могуць гэта зрабіць”, — сказаў у заяве Эдвард Баер, прафесар з Інстытута Вейцмана ў Ізраілі і суаўтар даследавання.

Згодна з новым эвалюцыйным аналізам, тое, як мы жывем і харчуемся ў прамыслова развітых грамадствах, магло паўплываць на тое, як мы расшчапляем клятчатку ў кішэчніку.

Каб павялічыць спажыванне клятчаткі, вы можаце замяніць рафінаванае зерне, такое як белы хлеб і макароны, на іх аналагі з цэльнай пшаніцы: карычневы рыс, кіноа і авёс.

Нотр-Дам можа адчыніцца да канца года

Адна з самых запатрабаваных турыстычных славутасцяў Парыжа паступова вяртаецца да жыцця пасля разбуральнага пажару, які адбыўся ў красавіку 2019 года. У полымі сабор Парыжскай Божай Маці тады страціў дах і шпіль.

Euronews прапануе паглядзець, як рамантавалі згарэлы сабор:

Рэстаўрацыя Нотр-Дама \ Euronews.com

З тых часоў Нотр-Дам прайшоў 5-гадовую рэстаўрацыю, якая мела шмат узлётаў і падзенняў ад затрымак падчас пандэміі да сыходу лідара праекта. Але цяпер працу плануюць завяршыць да канца 2024 года.

Абмеркаванне лёсу Кэйт Мідлтан б’е ўсе рэкорды цікаўнасці

Чуткі аб здароўі брытанскай прынцэсы і яе месцазнаходжанні выйшлі на сапраўды касмічныя маштабы папулярнасці. Усё пачалося дзесяць дзён таму, як Кенсінгтонскі палац апублікаваў фотаздымак Кэйт Мідлтан з дзецьмі, і пазней прызнаў, што выява была мэтанакіравана адфаташопленая. 

Амерыканскі міліярдэр спалучыў чалавечы мозг і кампутар

Кампанія Ілана Маска Neuralink, якая распрацоўвае нейрачыпы для ўжыўлення ў мозг, прадэманстравала, як яе першы пацыент Ноланд Арбо з дапамогай такога імплантата гуляе ў шахматы. У дзевяціхвіліннай прамой трансляцыі ў сацсетцы X мужчына практычна высілкамі думкі рухаў на экране курсор.

Ноланд Арбо быў паралізаваны ніжэй плячэй, няўдала нырнуўшы, і ў студзені яму ўжывілі чып.

Нотр-Дам вось-вось адчыніцца, а Маск распачынае эпоху кіберпанка — #IхНоравы
Кампаніі Ілона Маска дазволілі чыпіраваць чалавечы мозг / YouTube

"Аперацыя прайшла вельмі лёгка", — расказаў ён на прэзентацыі. Па словах Арбо, з дапамогай ужыўленага чыпа ён змог восем гадзін запар гуляць на кампутары ў Civilization VI.

Мэта кампаніі Neuralink — злучыць чалавечы мозг з кампутарамі, каб дапамагчы справіцца са складанымі неўралагічнымі захворваннямі.

Распрацаваная кампаніяй прылада памерам з манету імплантуецца ў чэрап. З дапамогай мікраскапічных правадоў яна можа счытваць актыўнасць нейронаў і перадаваць бесправадны сігнал, які прымае кампутар.

Neuralink, а таксама ўсё больш іншых кампаній і ўніверсітэцкіх факультэтаў, спрабуе ўдасканаліць і ў канчатковым выніку камерцыялізаваць гэтую тэхналогію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі