Хутка ўсе шпіцы будуць у бяспецы, а ўсе дыпфэйкеры — у судзе: #ІхНоравы
#ІхНоравы
У Індыі кажуць, што дыпфэйк-відэа — новая пагроза дэмакратыі. Разумеем, складана думаць пра гэта, калі жывеш у Беларусі, дзе пагрозы дэмакратыі старыя.
Але пакуль Беларусь працягвае жыць па-старому, свет рухаецца наперад. І каб вы не адставалі, як заўсёды, на пяць хвілін у дзень адцягнем вас ад думак пра Беларусь аглядам навін з усяго свету.
Вяртанне з палону
У гэтыя дні можна было ўбачыць мноства кранальных відэа, на якіх выяўленыя моманты сустрэчы вызваленых ізраільскіх закладнікаў са сваімі сем'ямі. На адным з такіх відэа 12-гадовы Эйтан абдымае сваю маму — яны не бачыліся доўгія некалькі тыдняў.
Эйтана і яго бацьку ХАМАС вывез у Газу на матацыклах з кібуца Нір-Оз 7 кастрычніка. І бацьку Эйтана ўсё яшчэ не знайшлі — ён знік без вестак, піша ВВС.
У Эйтана французска-ізраільскае грамадзянства, яго бабуля Жаслін жыве ў Ніцы.
"Я адчуваю вялікую палёгку за свайго ўнука. Але паколькі я адчула ўсё, што дагэтуль адчуваюць іншыя маці і бабулі, я адчуваю боль за ўсіх тых, хто яшчэ не ўбачыў сваё дзіця вызваленым", — кажа Жаслін у інтэрв'ю France Bleu Azur.
Некаторыя іншыя сваякі вызваленых палонных казалі тое самае: яны не змогуць па-сапраўднаму адсвяткаваць вяртанне блізкіх, пакуль іншыя сем'і працягваюць пражываць сваё гора.
Ідзе пяты дзень часовага спынення агню паміж Ізраілем і ХАМАС. Першапачаткова паводле дамовы, узгодненай пры пасярэдніцтве Катара, меркавалася чатырохдзённая паўза, але яе працягнулі яшчэ на 48 гадзін.
Гэтае пагадненне прадугледжвае вызваленне часткі захопленых у палон ізраільскіх закладнікаў. І за кожнага закладніка тэрарысты ХАМАС запатрабавалі вызваліць з ізраільскай турмы трох палестынцаў.
Групы па абароне правоў жывёл, вядома, законапраект ухвалілі. А вось людзі з традыцыяналісцкімі поглядамі рэзка супраць і настойваюць, што індустрыя павінная прапрацаваць яшчэ мінімум дваццаць гадоў, каб карэйцы ва ўзросце маглі не адмаўляцца ад любімых страваў.
Зрэшты, попыт на сабачае мяса ў Карэі сапраўды падае. Так што калі ў вас ёсць знаёмыя карэйцы, перастаньце пытаць у іх пра сабак — хутчэй за ўсё, іх гэта раздражняе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.