У Максіма Мірнага выявілі злаякасную пухліну галавы — СМІ

Максім Мірны

Максім Мірны / БЕЛТА

У беларускага тэнісіста, алімпійскага чэмпіёна Максіма Мірнага выявілі злаякасную пухліну, піша Smartpress.by са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Дзесяціразоваму ўладальніку тытулаў "Вялікага шлема" ў адной з мінскіх бальніц зрабілі трэпанацыю чэрапа і выдалілі пухліну. Паведамляецца, што аперацыя доўжылася восем гадзін і прайшла вельмі паспяхова.

Са скаргамі на галаўныя болі Максім Мірны звярнуўся да дактароў крыху больш за месяц таму. Яму зрабілі МРТ, якое пацвердзіла несуцяшальны дыягназ.

Каб падтрымаць Мірнага, перад аперацыяй у Беларусь прыехалі жонка тэнісіста і чацвёра яго дзяцей.

Цяпер спартовец з сям'ёй з'ехаў з Беларусі для працягу лячэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі